Куды схадзіць у Гродне ў выходныя 12-13 красавіка

|

Вернісаж юбілейнай выставы Валянціны Шобы “Каляндар”

Калі: 11 красавіка, пятніца, 17.00

Квадратныя працы, створаныя з мэтай замацаваць кожны сыходзячы дзень года.

Дзе: Гарадзенская выставачная зала, вул. Ажэшкі, 38

За колькі: бясплатна

 

 

Начная гульнятэка настольных гульняў ад клуба “Партал”

Калі: 11 красавіка, пятніца, 19.00-2.00

Начная гульнятэка адбываецца раз у два тыдні. Удзельнікаў чакае больш за 40 розных гульняў.

Дзе: вул. Савецкіх пагранічнікаў, 96, першы пад’езд (вуглавы), уваход у падвал

За колькі: 40 000

 

 

Фільм Аляксандра Міты “Шагал і Малевіч” у кінаклубе “Ракурс”

Калі: 11 красавіка, пятніца, 19.00

Абмеркаваць стужку, якая выклікала вельмі крытычныя водгукі ў Віцебску, дзе яе здымалі, можна будзе ў старэйшым гарадзенскім кінаклубе.

Дзе: кінатэатр “Чырвоная зорка”, вул. Сацыялістычная, 4

За колькі: 37 000, 42 000, 52 000

 

 

Кінаноч з фільмам “Хронікі Нарніі”

Калі: 11 красавіка, пятніца, 21.00

Дзе: антыкафэ “Живое время”

За колькі: па тарыфу антыкафэ 400 р/хв

 

 

Выстава птушак

Калі: 12-13 красавіка, 12.00-18.00

На інтэрактыўнай выставе наведнікі Каробчыц пабачаць больш за 30 відаў птушак і змогуць сфатаграфавацца з паўлінамі, якія будуць свабодна гуляць па тэрыторыі комплексу.

Дзе: Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”

  

 

Музейная анімацыйная праграма для дарослых “Nominis umbra”

Калі: 12 красавіка, субота, 13.00

Тэатралізаваны аповед пра апошняга караля Рэчы Паспалітай з элементамі экскурсіі, танцамі, дэгустацыяй і фотасэсіяй. Паўдзельнічаць змогуць толькі першыя 40 чалавек. Запіс па тэл. 74-33-60, 73-05-24. Падрабязней пра праграму тут.

Дзе: Новы замак, вул. Замквая, 20

 

 

Прэзентацыя манаграфіі Юрыя Гардзеева

Калі: 12 красавіка, субота, 18.00

У новай кнізе Юрыя Гардзеева “Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма” ёсць шмат цікавага і пра гісторыю Гродна. Больш пра прэзентацыю глядзіце тут.

Дзе: вул. Будзёнага, 48а, зала ва ўнутраным дворыку

 

 

Спектакль “Мужчына ў падарунак”

Калі: 12 красавіка, субота, 19.00

Камерны драматычны тэатр г. Мінска прывез у Гродна лірычную камедыю з узроставым цэнзам 16+.

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35, Вялікая зала

За колькі: 60 000, 70 000, 80 000

 

 

Этап Кубка свету па ракетамадэльным спорце

Калі: 13 красавіка, нядзеля, 10.00-14.00

Дзе: вёска Путрышкі

Ракетамадэлісты з васьмі краін будуць змагацца пад Гродна 12-13 красавіка. У нядзелю маюць адбыцца найбольш цікавыя для знешніх гледачоў запускі.

 

 

Спектакль “Двойчы два”

Калі: 13 красавіка, нядзеля, 19.00

Несур’ёзны роздум аб тэатры і жыцці ў адной частцы. Спектакль з элементамі інтэрактыўнай гульні. Ідэя, рэжысура і харэаграфія Аляксандра Цебянькова.

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35, Малая зала

За колькі: 50 000