Яўген Ляшко – лепшы гулец “Нёмана” па версіі чытачоў “Твайго стылю”

|

Другое месца заняў Аляксей Лягчылiн. На трэцім размясціўся Сяргей Курганскі.

 

 

За ўвесь сезон Яўген Ляшко правёў 19 матчаў і атрымаў тры жоўтыя карткі. Абаронца паспяхова ўпісаўся ў асноўны склад жоўта-зялёных і хутка здолеў замяніць Дзмітрыя Раўнейку, які ў канцы мінулага сезону завяршыў футбольную кар’еру. Наогул, смела можам назваць Яўгена не толькі лепшым па версіі чытачоў нашага сайта, але таксама i адкрыццём года.

 

Нарадзіўся Яўген у 1996 годзе ў вёсцы Луцкаўляны Гродзенскай вобласці. Абаронца з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы ДЮСШ “Белкард”. У “Нёмане” Яўген дэбютаваў у 19 гадоў. Тады, 21 сакавіка 2015 года, у гасцявым матчы 1/4 Кубка Беларусі супраць барысаўскага БАТЭ, абаронца правёў увесь матч. Дэбют маладога футбаліста ў Вышэйшай Лізе адбыўся 18 красавіка 2015 года. У матчы 2-га тура Яўген таксама выйшаў у старце супраць Гомеля і адыграў увесь матч.

 

Узнагароджанне гульца і інтэрв’ю з ім чакайце ў хуткім часе на нашым сайце.