У гарадзенскай кірсе прайшоў першы арганны канцэрт: усе ахвотныя не змясціліся

|

На ўрачыстым адкрыцці і асвячэнні аргана прысутнічалі каталіцкі і праваслаўны епіскапы, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса  Швецыі, Вялікабрытаніі, Фінляндыі і Польшчы, прадстаўнікі нямецкага бізнеса з Мінска і Масквы.

 

Урачыстую службу адкрыў хор з нямецкага Ляйпцыга. У адкрыцці прымалі ўдзел вядомы гарадзенскі арганіст Бруно Тэрмён і салісты Гарадзенскай капэлы Марына Гаравая (сапрана) і Уладзімір Гаравы (барытон).

Амбасадар Вялікабрытаніі Брус Бакнэл

 

Арганіст Бруна Тэрмён

 

 

Інфармацыя і здымкі прадстаўленыя Евангеліцка-Лютэранскай абшчынай Гродна