У парку Жылібера ўсталявалі новую скульптуру – “Даму з лірай” (фота)
Усяго на пленэры ў верасні 2013 года было створана сем скульптур. Адна з іх – аўтарства Уладзіміра Панцялеева – раскалолася пры транспарціроўцы. Дзве ўжо былі ўсталяваны раней: “Гарадзенскую мелодыю” цяпер можна сустрэць у скверы ля Юрыдыкі, “Пятрушку” – ля Тэатра лялек.