Танцы і цішыня: гарадзенцаў запрашаюць на рэтрыт “Кляштар Руху”

|

Падзея мае структуру з двух блокаў: унутраны і знешні фокус. Усе практыкі будуць давацца ў адпаведнасці з імі.

 

У першай палове дня практыкі будуць нацэленыя на ўнутраную працу цела: цыгун, медытацыі, аўтэнтычны рух, бодзіворк.

 

Другі блог накіраваны на знешнюю: тое, якім чынам існуючыя імпульсы, вобразы і несвядомае ўвасабляецца ў целе і ўліваецца ў працэс руху, і, што важна, выяўляецца, становіцца бачным для навакольных. Гэта кантактная імправізацыя, перформанс, лабараторыі руху, джэмы.

 

Цана ўдзелу ў рэтрыце “Кляштар Руху” ўключае:

 

– 6 дзён пражывання на тэрыторыі сядзібы “Кляштара”;

 

– 6 дзён трохразовага вегетарыянскага харчавання (+ перакусы);

 

– 6 дзён інтэнсіўнай праграмы (8 інструктараў);

 

Поўная цана удзелу ў рэтрыце – 240 $ (пры позняй рэгістрацыі). Аплата ў беларускіх рублях па курсе на дзень аплаты.  Удзел дзяцей да 7 гадоў бясплатна. Распрацавана сістэма зніжак для параў і людзей, якія прывядуць двух удзельнікаў. Рэгістрацыя тут. Больш інфармацыі тут.