Пракуратура палічыла недастатковым інфармаванне людзей аб экалагічнай бяспецы на “Гродна Азоце”
Прадстаўленне ппракуратуры разгледжана на выязным паседжанні абласной камісіі па надзвычайных сітуацыях. Члены камісіі пабывалі ў цэхах і на вытворчых пляцоўках “Гродна Азота”, вывучылі арганізацыю работы па ахове працы і тэхніцы бяспекі ў цэхах з падвышаным узроўнем кантролю бяспекі, заслухалі справаздачу генеральнага дырэктара прадпрыемства.
Здарэнне на “Азоце”: дым, дзясяткі машын МНС і “хуткай”, два чалавекі загінулі
Пракуратура адзначыла, што да надзвычайнага здарэння з гібеллю двух чалавек, што адбылося 6 чэрвеня, планавыя і пазапланавыя праверкі стану ахове працы з боку Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы не праводзіліся.
“Самаўхіленне дадзенага кантралюючага органа ад выканання функцыянальных абавязкаў па захаванню патрабаванняў па ахове працы з’яўляюцца адной з умоў, якія садзейнічалі які адбыўся”, – паведамляе пракуратура.