Гарадзенская моладзь адправілася на цягніку на Сусветныя Дні Моладзі ў Кракаве

|

Пілігрымы, якія на шляху на Сусветныя дні моладзі будуць перасякаць мяжу з Польшчай, могуць разлічваць на спрошчаную праверку. У пунктах пропуску ў Кузніцы, Баброўніках і Полаўцах працуюць асобныя палосы для паломнікаў, пазначаныя лагатыпам Сусветных дзён моладзі.

 

 

Сусветныя дні моладзі пройдуць у Кракаве 26-31 ліпеня. На іх прыедзе Папа Рымскі Францішак. Ім папярэднічаюць Дні Моладзі ў асобных дыяцэзіях. Гэтак гарадзенская моладзь спачатку накіравалася ў Седльце, дзе будзе знаходзіцца да 25 ліпеня, а пасля накіруюцца далей у Кракаў.

 

Вось як сустракалі беларусаў у Седльцах.

 

Przyjazd pielgrzymów do Siedlec

Do Jerycha zawitali dzisiaj pielgrzymi. Na dworcu PKP czekali już na nich wolontariusze ŚDM. Oficjalnie rozpoczynamy prace przy reportażu z całości wydarzeń w naszej diecezji. 🙂

Posted by White Studio on Wednesday, July 20, 2016

 

 

Кракаўскія дні моладзі – 31-я ў гісторыі. Гэтыя дні – своеасаблівы рэлігійны фестываль – адбываюцца кожныя 2-3 гады, а распачаліся па ініцыятыве Яна Паўла ІІ у 1985 годзе.