Жыць ці пісаць. У Гродне адкрыецца выстава, прысвечаная Варламу Шаламаву
Імя Варлама Шаламава стаіць у адным шэрагу з імёнамі Прыма Леві, Хорхе Семпруна і Імрэ Кертэса. Іх апісанні канцлагераў Бухенвальда і Асвенцыма сталі сведчаннямі чалавецтва аб таталітарным тэроры.
Варлам Шаламаў знаходзіўся ў турмах, ссылках і лагерах ГУЛАГу амаль дваццаць гадоў. У сваіх творах ён адлюстраваў катаванні і самавольства, мэтанакіраванае знішчэнне людзей праз катаржную працу, бязвыхаднае становішча зняволеных, іх расчалавечванне ва ўмовах пастаяннага страху і голаду. Выставу дапоўняць дакументальны фільм пра жыццё Шаламава і лекцыя-гутарка пра эпоху сталінізму.
Калі: 27 ліпеня, 19.00
Адрас: ДОМ 46, вул. Лялевеля, 46
За колькі: адкрыццё – бясплатна
Выставу прадставіць “Дом Літаратуры Берліна” сумесна з Творчай прасторай “ДОМ46”. Яна была створана ў рамках нямецка-расійскага супрацоўніцтва сумесна c праваабарончай арганізацыяй “Мэмарыял”, рэгіянальнымі музеямі Расійскай Федэрацыі і асабістым фондам Шаламава ў РГАЛІ. Выстава пройдзе пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі ў рамках развіцця супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю ў краінах Усходняга партнёрства.