Клуб настольных гульняў “Портал” запрашае ў паход

|

Арганізатары просяць абавязкова прайсці рэгістрацыю тут і паведаміць, калі ў вас зменяцца планы. Праграму і меню можна паглядзець тут.

 

 

Выдаткі

 

Бюджэт з чалавека на агульны кацёл: 28 BYN (280 000 недэнамінаваных руб.) за тры дні. У выпадку спецхарчавання сума ўзносу індывідуальная.

 

 

Транспарт

 

Запланаваная арэнда буса (15-21 чалавек) + частка людзей будзе на машынах з вольнымі месцамі на падсадку.

 

 

Месцазнаходжанне

 

Возера Кавеня знаходзіцца ў Гродзенскім раёне, 4,8 км на ўсход ад мяжы з Польшчай, у 2,3 км на паўднёвы захад ад мяжы з Літвой, у 30 км на паўночны захад ад Гродна, прыкладна ў 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Калеты.

 

Возера Кавеня ўключана ў памежную зону, таму пры сабе трэба мець і прад’яўляць па патрабаванні памежнікаў і міліцыі пашпарт (від на жыхарства) і квітанцыю аб аплаце дзяржпошліны, а непаўналетнія да 14 гадоў – пасведчанне аб нараджэнні або пашпарт (від на жыхарства). Кошт пошліны – 0,2 базавай велічыні або 4,2 BYN (42 000 недэнамінаваных руб.)