З цягнікамі з Гродна ў Кузніцу і Варшаву дагэтуль няма яснасці
У папярэдняй версіі раскладу цягнікі ёсць, для іх зарэзерваваныя трасы руху. Але профільнае выданне Rynek Kolejowy піша, што за два тыдні да ўвядзення новага раскладу польскія чыгуначнікі так і не атрымалі адказу наконт фінансавання ані ад міністэрства, ані ад мясцовага самакіравання. Сітуацыя з адсутнасцю грошай на падтрымку чыгуначнага спалучэння цягнецца ад верасня гэтага году.
Пакуль што ў Польшчы спыніўся продаж білетаў на памежныя цягнікі пасля 13 снежня, інфармацыю пра іх пасля гэтай даты выдалілі таксама з пашукавіка.
За захаванне спалучэння выступае дэпутат сейму з Падляшша ад партыі “Права і Справядлівасць” Яраслаў Зяліньскі. Ён ужо звярнуўся да новага міністра інфраструктуры Анджэя Адамчыка. Ён пераконвае, што цягнік Гродно-Варшава будзе мець істотнае значэнне для палякаў Гарадзеншчыны, а таксама створыць больш магчымасцей для жыхароў Падляшскага ваяводства дабірацца ў Варшаву.
Цягнікі Гродна-Варшава ёсць у раскладзе на 2016 год. Але грошай на іх яшчэ не знайшлі
Беларуская чыгунка: Мы робім усё, каб польскія цягнікі працягвалі курсіраваць у Беларусь
У 2014 годзе цягнікамі паміж Гродна і Польшчай скарысталася 102,2 тыс. чалавек (каля 70 чалавек у адным рэйсе), да верасня 2015 года – 56,4 тыс. чалавек.
Фота pkp.pl