Гарадзенскага мастака Аляксандра Балдакова ўзнагародзілі прызом у 7000 еўра ад Белгазпрамбанка

|

У Гродне адкрылася выстава мастакоў Парыжскай школы з калекцыі “Белгазпрамбанка”

 

Аляксандр Балдакоў атрымаў узнагароду па выніках “Восеньскага салона”, які праходзіў у мінскім Палацы мастацтваў з 8 кастрычніка па 8 лістапада. Найбольш перспектыўныя удзельнікі выставы сталі лаўрэатамі прэміі “Арт-Беларусь”. Гэтак Балдакоў атрымаў “Малы прыз” за “арыгінальную працу з колерам у вобразнай  прасторы сну”.

 

Аляксандр Балдакоў, Мроі, 2014. За гэту працу ўзнагародзілі маладога мастака

 

Яшчэ адзін гарадзенец, фатограф Андрэй Лянкевіч, які зараз жыве ў Мінску, атрымаў “Вялікі прыз” і 15 тыс. еўра. Журы адзначыла яго “за гістарычна адказны падыход да стварэння твораў сучаснага мастацтва і за ўклад у фарміраванне мастацкага асяроддзя”.