Гродзенскія цыгарэты даплылі да Друскенік, але кантрабандыста затрымалі
Гэта адбылося ў ходзе спланаванай спецаперацыі літоўскіх памежнікаў і іншых праваахоўных органаў. У асабістай машыне затрыманага знайшлі вадалазны касцюм і плаўнікі. Спасылаючыся на літоўскія аператыўныя зводкі, сайт euroby.info піша, што даказаць сувязь мужчыны з кантрабандай не змаглі, затое ў машыне знайшлі яшчэ белы парашок (магчыма, наркотыкі) і баявы патрон.