Гарадзенец вырошчваў на пустыры за горадам 177 кустоў марыхуаны
Пры затрыманні ў кастрычніку ў раней несудзімага мужчыны знайшлі больш за 2 грамы марыхуаны. Пазней міліцыя разам са следчымі высветліла, што ў той самы дзень ён прадаў больш за 1 грам наркотыка 39-гадоваму знаёмаму.
Супраць абодвух заведзены крымінальныя справы за распаўсюджванне наркотыкаў па арт. 328 Крымінальнага кодэксу. Мужчына, які прадаў марыхуану, знаходзіцца пад вартай.
Пры аглядзе яго дому на паддашшы следчыя і міліцыя знайшлі амаль 1,5 кг гатовай для ўжывання марыхуаны, а таксама прыставанні для яе прадукцыі і палення. У час допытаў падазраваны расказаў, што марыхуану вырабляў з канопляў, якія вырошчваў на пустыры за горадам.
На гэтым месцы супрацоўнікі знайшлі 177 кустоў канаплі. У сувязі з гэтым супраць фігуранта завялі яшчэ адну справу па факце вырошчвання расліны, якая ўтрымлівае наркатычныя сродкі (арт. 329 КК).
Фота sk.gov.by