Гарадзенец спрабаваў правезці праз мяжу 200 iPhone’аў

|

Смартфоны былі схаваныя за абіўкай багажніка, у запасным коле, пад газавым балонам, пад сядзеннямі і ў сядзеннях, а таксама ў каробках ад тэлевізара і ноўтбука.

 

Папярэдне ацэнены кошт канфіскаванай тэхнікі – каля 1 млд рублёў.

 

Кантрабандыст затрыманы дзякуючы атрыманай аператыўнай інфармацыі.

 

Паводле інфармацыі прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта