Мацей Свішэўскі прадставіць у Гродне 2 выставы адначасова
У музеі (вул. Замкавая, 20) будуць дэманстравацца жывапісныя творы знакамітага польскага мастака.
Адкрыццё вернісажу 25 красавіка ў 16.00.
Графіка Мацея Свішэўскага будзе экспанавацца ў Гродзенскай выставачнай зале (вул.Ажэшкі, 38).
Адкрыццё 25 красавіка ў 18.00.
Выставы, на якіх гарадзенцы ўбачаць больш за 60 карцін і малюнкаў, ладзяцца Дзяржаўнай галерэяй Сопата.
Прафесар Мацей Свішэўскі нарадзіўся ў Сопаце ў 1950 годзе.
Працаваў і экспанаваў свае творы ў Нью-Йорку, Парыжы, Берліне, на Бліжнім Усходзе.
Прафесар Акадэміі Прыгожых Мастацтваў у Гданьску.
Найбольш вядомы і спрэчны твор мастака – “Тайная вячэра”, якой Мацей Свішэўскі прысвяціў 10 гадоў працы.
Карціна ад моманту першага экспанавання ў 2005 годзе распачала адну з самых важных мастацкіх і рэлігійных палемік апошняга дзесяцігоддзя.
Да гэтай пары крытыкі спрачаюцца, ці гэта выклік царкве, ці глыбока рэлігійны твор.