Вынікі конкурса “Паўстанцы”
Пераможцам апынулася Антаніна Якубік. Віншуем! Мы звяжамся з вамі ў хуткім часе для перадачы падарунка.
А вось і правільныя адказы на пытанні конкурса:
- 1. Двума псеўда-Каліноўскімі былі доктар Эразм Заблоцкі (сапраўдны кіраўнік Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі) ды малавядомы нам Канстанцін Хамовіч (альбо Кайноўскі ці Хайноўскі)
- 2. Сябрам Каліноўскага, які дапамог заблытаць следства, быў ксёндз Ігнаці Казлоўскі.
- 3. Ссыльнаму паўстанцу, аўтару дзённіка з малюнкамі, што захоўваецца ў фондах Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, на момант пачатку напісання дзённіка было ўсяго 14 год.
- 4. Пра веламаршрут памяці падзей паўстання 1863 года ў Гродне можна прачытаць тут.
- 5. Мінімальная колькасць гульцоў для паўнавартасных “Паўстанцаў” – 6 чалавек (але ёсць яшчэ “Паўстанцы-міні” – ад 3 да 6 чалавек)
- 6. Каліноўскі хаваўся пад імём Ігната Вітажэнца.
- 7. На здымку – магіла Віктара Каліноўскага.
- 8. Карціна “За нашу і вашу вольнасць”, мастак Станіслаў Кічко. На карціне – пакараны смерцю ў Лідзе ў 1863 годзе ксёндз Адам Фалькоўскі.
- 9. Карціна “Дуб паўстанцаў на Святым балоце”, мастак Ігар Кебец.
Дзякуем усім за ўдзел і цікавасць да конкурса. Заставайцеся ў “Стылі”!