Гродзенскія мытнікі затрымалі дзіцячых капялюшыкаў больш чым на мільярд рублёў
Паводле дакументаў, праз мяжу ў адрас расійскай фірмы перавозіліся свяцільнікі, тэлевізійныя камеры, касметыка, вопратка – усяго каля 40 найменняў тавару.
Акрамя таго, супрацоўнікі мытні выявілі ў грузавым адсеку аўтацягніка не заяўленыя ў суправаджальных дакументах дзіцячыя капелюшы.
Папярэдні кошт канфіскаваных галаўных убораў – больш за мільярд беларускіх рублёў.
Па факце кантрабанды распачаты адміністратыўны працэс.
Паводле http://gpk.gov.by