Пьянога за рулём спынілі і здалі ДАІ іншыя кіроўцы

|

“Фальксваген” некалькі разоў ледзьве не выехаў за межы праезжай часткі, а калі спыніўся на светлафоры, на яго звярнуў увагу кіроўца суседняга мікрааўтобуса “Мерсэдэс”.

Каб не дапусціць небяспечных сітуацый на дарозе і не даць выехаць пьянаму з Індурскай шашы на кальцавую развязку, кіроўца “Мерсэдэса” апярэдзіў парушальніка і спыніўся ў ягонай паласе.

Забраў ключы ад аўтамабіля і выклікаў супрацоўнікаў ДАІ.

 

Сітуацыю часткова зафіксаваў відэарэгістратар аднаго з удзельнікаў дарожнага руху.

Затрыманы распавёў інспектару, што вяртаўся дамоў з “Паўднёвага” і адмовіўся падпісваць пратакол.

 

 

Паводле http://gaigrodno.by

Здымак http://autogrodno.by