Гарадзеншчына мае найлепшы ў Беларусі патэнцыял выкарыстання энергіі ветру, вады і сонца
Для параўнання, Еўропа да 2020 года плануе выйсці на паказчык у 20%.
Гродзенская вобласць у Беларусі лічыцца лідэрам у галіне аднаўляльнай энэргетыкі.
Тут працуе ГЭС, а ветраагрэгат у Наваградскім раёне працуе нават больш эфектыўна, чым ветраагрэгаты на кантынентальным шэльфе ў Еўропе.
Наваградскі ветрапарк плануецца развіваць ад 1,5 да 10 МВт. Паралельна вядзецца маніторынг магутнасці ветру ў Дзятлаўскім раёне, дзе паўстане ветрапарк магутнасцю 30 МВт.
Завод па вытворчасці гнуткіх і малых сонечных панэлей таксама плануецца размясціць на Гарадзеншчыне.
Да 2015 года ў Гродзенскай вобласці павінны пачаць працаваць некалькі біягазавых комплексаў і модуляў агульнай магутнасцю 55,2 МВт.
Спецыялісты лічаць мэтазгодным будаўніцтва ў Гродне энергетычнай устаноўкі на ападках сцёкавых водаў электрычнай магутнасцю да 1,5 МВт.
Акрамя таго, да 2015 года ў рэгіёне плануецца ўсталяваць 23 геліяводанагравальніка. Імі абсталююць аздараўленчыя летнікі “Белкарда” і “Гроднатэкстылю”, 4 калектары з’явяцца ў Аўтобусным парку, яшчэ адзін – у “Гроднааблаўтатрансе”.
Перспектыўным лічыцца ўкладанне сродкаў у выраб шчапы для выкарыстання катлоў на мясцовых відах паліва і міні-ТЭЦ.
Да канца 2015 года Гарадзенская вобласць павінна выйсці на ўзровень выпрацоўкі шчапы ў 268 тысяч кубаметраў.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://i1.ytimg.com