Жыхары Гарадзеншчыны найбольш карумпаванымі лічаць ахову здароўя і адукацыю

|

Як адзначыў пракурор, у студзені – верасні 2013 года на Гарадзеншчыне зафіксавана 206 злачынстваў карупцыйнай накіраванасці – на 19,3% больш, чым за аналагічны перыяд летась.

 

З 102 выпадкаў хабарніцтва (за адпаведны перыяд 2012 года было 82) 21 адбыўся ў сферы адукацыі,10 – у медыцыне.

Фіксаваліся факты хабарніцтва за здачы іспытаў замежнымі студэнтамі ў Гродзенскім медыцынскім і аграрным універсітэтах, нячыстымі на руку аказваліся і супрацоўнікі праваахоўных органаў.

 

Пракуратура настойвае на арганізацыі спецыяльнай паліклінікі для правядзення медыцынскіх аглядаў кіроўцаў: спробы людзей паскорыць атрыманне даведак правакуюць хабарніцтва.

Ёсць пытанні да працы прызыўных камісій.

Падазрэнні праваахоўнікаў выклікаў факт, што ў Гродне, Гродзенскім і Ваўкавыскім раёнах працэнт годных да службы ў войску аказваецца меньшы, чым у астатніх рэгіёнах вобласці.

 

Дзеля супрацьдзеяння карупцыі, апошнія 3 гады ўсе кандыдатуры з кадравага рэестру для працы ў дзяржорганах узгадняюцца з пракуратурай, а для ацэнкі тэндэраў створана спецыяльная працоўная група.

 

Паводле http://belta.by