Клуб для тат адкрыўся ў Ваўкавыску

|

Спачатку планавалася арганізаваць тата-школу дзеля падрыхтоўкі маладых айцоў да выхавання дзіцяці, аднак анкетаванне паказала, што больш праблем у мужчын узнікае з выхаваннем дзяцей бліжэй да школьнага ўзросту.

Цяпер сямейны клуб наведваюць каля 30 татаў, у першую чаргу шматдзетныя і з апякунскіх сямей.

З імі па спецыяльнай праграме займаюцца педагогі і псіхолагі. Паралельна ў Акадэміі будучых школьнікаў праходзяць заняткі для дзяцей.

Праект рэалізуе цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ваўкавыскага раёна.

 

Паводле намесніцы старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Таццяны Хінскай, асаблівая ўвага на Гарадзеншчыне будзе звяртацца на сацыяльна-псіхалагічную працу з айцамі, умацаванне іх статуса ў сям’і і павелічэнне ролі ў выхаванні дзяцей.

Калі мужчыны робяцца актыўнымі татамі, гэта  спрыяе паляпшэнню адносін у сям’і, псіхалагічнаму камфорту і здароваму ладу жыцця.

 

Паводле http://www.belta.by