Гарадзенскія фатографы адкрыюць сумесную выставу “Шум вуліц”

|

Вулічная фатаграфія — лабірынт гарадскіх сюжэтаў. У розных закутках, дворыках фатографы ўбачылі іскрынкі, якія прымусілі іх у нейкі патрэбны момант дастаць фотаапарат. Героі здымкаў — простыя людзі, гараджане. Людзі з дастаткам або тыя, каму няма дзе жыць. Гэта мінакі, людзі-звычкі, людзі з рознымі карцінамі свету як доказ жыцця такога, якім яно ёсць — без пастаноўкі і напускнога шуму.

 

Выстава адкрыецца 20 лістапада ў 18.00 у галерэі “Крыга”, вул. Савецкая, 3-11.