У Гродне падлетак ўпаў з 10-метровай вышыні на апору маста

|

Як паведамляе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, па прыбыцці на месца выкліку супрацоўнікаў МНС было выяўлена, што за агароджай аўтамабільнага маста на верхняй частцы жалезабетоннай апоры знаходзяцца двое дзяцей, адзін з якіх сур’ёзна траўмаваны.

 

Выратавальнікі  пры дапамозе альпінісцкай амуніцыі зафіксавалі пацярпелага хлопчыка на ношах і затым спусцілі ў лодку, якая даставіла яго на бераг. Яго сябра таксама спусцілі ў лодку МНС і адвезлі на бераг.

 

Высветлілася, што хлопцы па рэвізійным трапе ішлі па камунікацыях, пракладзеных пад аўтамабільным мастом праз Нёман. У выніку, не ўтрымаўшыся, адзін з іх зваліўся з вышыні каля 10 м. на верхнюю частку жалезабетоннай апоры.

 

Яго сябра па лесціцы спусціўся ўніз да пацярпелага і з мабільнага тэлефона выклікаў службу МНС.

 

Хлопчыка шпіталізавалі, стан яго цяжкі. У яго шматлікія пераломы.