Вечарына для аматараў чаю пройдзе ў антыкафэ “Жывы час”

|

На вечарыне пройдуць дэгустацыі гарбачы, заваранай паводле ўсіх правіл, без абмежаванняў па колькасці і гатунках. Прысутныя змогуць навучыцца правільна заварваць чай ад экспертаў у гэтай справе.

 

Сярод тых, хто прыйдзе ў кімано або падобным строі, будзе праведзены конкурс.

 

Вечарына пройдзе 17 студзеня, з 20.00 да 00.00. Больш інфармацыі: vk.com/antikafe.grodno

Цана: 120 тысяч за чатыры гадзіны, у дзень вечарыны – 130 тысяч.

Месца: антыкафэ “Жывы час”, вул. Вялікая Траецкая 48

 

Здымак wikimedia.org