На Гарадзеншчыне за год зачыняць альбо рэарганізуюць 25 установаў адукацыі
Летась такім чынам у Гродзенскай вобласці “аптымізавана” каля 30 установаў агульнай сярэдняй адукацыі.
Гэта робіцца дзеля эканоміі сродкаў на ўтрыманне адукацыйных установаў у населеных пунктах, дзе цягам некалькіх гадоў ёсць праблемы з камплектацыяй класаў.
Для падвозу дзяцей у іншыя школы і садкі сёлета на Гарадзеншчыне плануюць набыць 10 аўтобусаў.
Паводле намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Ігара Жука, колькасць вучняў у класах гарадскіх школ на 1 верасня павінна быць не менш за 25.
У межах абласной інвестыцыйнай праграмы сёлета пабудуюць яслі-сад на 230 месцаў у Лідзе, на 80 месцаў – у Капцёўцы.
У гродзенскім мікрараёне “Паўднёвы” з’явіцца садок на 230 месцаў і школа на 1020 вучняў.
Паводле http://grodno-region.gov.by
Здымак http://i.simpalsmedia.com