Для гарадзенскіх чаргавікоў пасля двухгадовага перапынку зноў будуюць кватэры
Дом для чаргавікоў Кастрычніцкага раёна здадуць у ліпені 2014 года. Калі пасля забеспячэння жыллём шматдзетных у ім застануцца вольныя кватэры, іх прапануюць тым, хто мае права на пазачарговае забеспячэнне жыллём, перавядуць у арэнднае, чацыяльнае альбо прададуць з аўкцыёна.
Льготнікі могуць разлічваць на на крэдым, які пакрые 5,3 мільёна рублёў ад кошту кожнага квадратнага метра кватэры (на сёння квадратны метр у доме, які дабудуюць у ліпені, ацэньваецца ў 6,5 мільёна), астатняе давядзецца плаціць з уласнай кішэні.
На льготнае крэдытаванне ў Гродне могуць разлічваць 474 шматдзетныя сям’і: 306 – у Кастрычніцкім раёне, 168 – у Ленінскім. Для іх прадугледжаныкрэдыты пад 1% гадавых тэрмінам на 40 гадоў.
Маладых сямей з 2-ма дзецьмі на ўліку стаіць 4089.
Яны могуць разлічваць на крэдыт пад 11,75% гадавых тэрмінам на 20 гадоў.
Астатнім давядзецца афармляць крэдыты пад 38,5% гадавых у “Беларусбанку” альбо пад 45% у ”Белаграпрамбанку”.
Па звестках на снежань 2013 года, у Ленінскім раёне Гродна ў чарзе на паляпшэнне ўмоваў жылля стаялі 17084 грамадзяніна, у Кастрычніцкім – 23631.
Зямельных участкаў пад будаўніцтва чакаюць 5223 чалавекі, штомесяц у чаргу дадаецца каля 35 ахвотных.
З 2011 года у Гродне вылучана толькі 440 участкаў, на пачатак снежня 2013 года мелася яшчэ 212.
Паводле http://www.vgr.by
Здымак http://formats.by