Неасцярожнае курэнне прывяло да пажару ў цэнтры Гродна
На месца адправіліся чатыры пажарныя разлікі і брыгада хуткай дапамогі. Ратавальнікі на падлозе ў пакоі знайшлі 69-гадовага мужчыну, які атруціўся прадуктамі гарэння. Яго шпіталізавалі.
У выніку пажару знішчаная пасцель, сапсаваны ложак. Верагодна, прычына пажару – неасцярожнае курэнне.