Гарадзенскія майстэрні ведаў – Раўнд ІІ. На якія заняткі можна запісацца?

|

Гарадзенскія Майстэрні Ведаў” –  адкрытая пляцоўка, дзе кожны чалавек можа заявіць сваю тэму для навучання, а кожны жадаючы – прыняць удзел у навучанні.

 

Праграма Майстэрняў на 9 кастрычніка:

 

11.00 -13.00


Ганка Барадзіна “Як знаходзіць жыццязмяняльныя адукацыйныя магчымасці”

Месца правядзення: вул. Савецкая 7 (“Цэнтр гарадскога жыцця Гродна“)

 

Таццяна Салаўёва “Як казаць прыгожа? Выразна? Пераканаўча? Практыка і рэкамендацыі

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 ( установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

 

Ігар Кузьмініч “Інтэрактыўныя метады для арганізацыі дыскусіі”

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”)

 

 

13.30-15.30

 

Аляксей Шота “Інфаграфіка для пачаткоўцаў”

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”)

 

Анжаліка Шчыпанская “Что такое зона комфорту і як выходзіць з яе”

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 (установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

 

Ірына Новік “Сукеначка ці роўныя правы? Чаго хацець дзяўчынцы. Майстэрня-разважанне пра гендарныя стэрэатыпы і магчымасці выхадаў за іх межы”

Месца правядзення: вул. Савецкая 7 (“Цэнтр гарадскога жыцця Гродна”)

 

16.00-18.00

 

Кацярына Буча “Вясёлая псіхалогія”

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 (установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

 

Удзел ва ўсіх майстар-класах бясплатны!


align=”” width=”726″ height=”1069″ >

 

Папярэдні запіс на сайце альбо па тэл. +375 29 255 79 14 і + 375 33 634 10 41

Больш падрабязную  праграму асобных майстар-класаў можна знайсці на сайце www.edustudio.by.

 

Праграма “Гарадзенскія Майстэрні Ведаў” пачала дзейнічаць у Гродне гэтай восеню па ініцыятыве ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

Першыя заняткі Майстэрняў адбыліся 18 верасня. Слухачы паглыблялі свае веды ў такіх сферах як псіхалогія, экалогія, камунікацыя, інфаграфіка.

Сачыць за тым, што адбываецца ў межах “Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў”, можна ў суполках у ФБ і ВК.