Нулі зніклі, каханне – не. У Гродне адсвяткавалі першае “дэнамінаванае” вяселле без мільёнаў
Парай, што першай зарэгістравала шлюб у дзень дэнамінацыі, 1 ліпеня, сталі Аня і Дзмітрый Назаравы. Незважаючы на тое, што выйсці замуж за міліянера Ані не ўдалося, дзяўчына шчаслівая звязаць лёс з каханым. Дзмітрый кажа, што на чатыры нулі зменшыліся толькі лічбы на банкнотах, але ніяк не яго пачуцці.
Між тым, спецыялісты адзначаюць, што колькасць ахвотных ажаніцца зараз паменшылася, але звязваюць гэта не з тым, што гарадзенцы перасталі быць міліянерамі.