“Крутыя грошы”. Першыя гарадзенцы атрымалі ў абменніку новыя дэнамінаваныя рублі

|

Першыя новыя грошы ў Гродне пачалі выдаваць у 2.00 у пунктах абмену валют на чыгуначным вакзале. Чэргаў не было, усё праходзіла як звычайна. Маладыя гарадзенцы, якія мянялі валюту, дзівіліся новым грошам, доўга іх разглядалі, а потым ішлі ў начныя крамы.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >

 

У начных крамах падрыхтаваліся да дэнамінацыі: праблем з разлікамі не ўзнікла, толькі рэшту пакуль яшчэ давалі старымі грашыма.


“Я прасіў у краме здачу капейкамі, а мне не далі. Крыўдна, я ж усяго толькі хацеў быць “багатым Бураціна”, – пажартаваў малады чалавек.

 

У кругласутачных касах чыгуначнага вакзала таксама былі гатовыя да новых грошай. Адна з супрацоўніц распавядае, што гарадзенцы добра ставяцца да новаўвядзення.


“Праходзіць усё нармальна, ніхто не панікуе. Быў толькі адзін чалавек, які сказаў: “Дайце нам нармальныя грошы, менавіта нашы грошы”. Натуральна, людзі разглядаюць новыя банкноты і манеты – усе на пазітыве”.

 

Хлопцы, якія раніцай з’явіліся каля вакзала, да дэнамінацыі ставяцца добра.


“Крутыя грошы. Ведаеце, я ўжо абдумваю, каб сабе зрабіць скураны мяшочак для манет і павесіць на пояс. Усё як у старажытнасці, думаю будзе класна глядзецца. Я працую ў бары і ўяўляю, як цяпер будуць казаць: “Гэй, стары, колькі з мяне?” – “З цябе 28.50″. Праўда, крута?”