Незалежная трупа “6-я Студия”: “Пакуль людзі будуць задаваць сабе пытанні – тэатр не памрэ”
Ці існуе ў Гродне альтэрнатыва рэпертуарным тэатрам? Аматарскі тэатр “6-я Студия” ўзнік два гады таму і пачаўся з аб’яў рэжысёра Георгія Вайтко, якія ён расклейваў ва ўніверсітэце. З таго часу паспела скласціся асноўная трупа, аформілася канцэпцыя, назапасіўся досвед, а гледачы пабачылі пастаноўку п’есы Сартра “За зачыненымі дзвярыма”.