“Футбол – не сахар” з Сяргеем Лявіцкім знялі ў Гродне

|

Выхаванец гарадзенскага футбола, а сёння гулец ФК “Слуцк” Сяргей Лявіцкі зняўся для праграмы “Футбол – не сахар”, дзе правёў экскурсію па Гродне, распавёў, чаму яго называюць “Дзед”, а таксама ўзгадаў, як на родным стадыёне рабіў прапанову сваёй дзяўчыне.

Вечар класікі прайшоў каля Палаца Тэкстыльшчыкаў: выступілі Aquarelle quARTet з Мінска

|

Другі вечар з цыклу “Нядзеля ля Палаца” прайшоў 17 ліпеня на Савецкай плошчы ў Гродне. На прыступках Палаца культуры Тэкстыльшчыкаў выступіў мінскі квартэт, які грае на канцэртах J:морс. У ход пайшлі габой, скрыпка, альт і кантрабас. Таксама выступіла дыпламантка міжнародных конкурсаў, вакалістка Марына Гаравая.

Забава на дажджлівы вечар: збяры пазл з вясёлкай над Гродна

|

Пасля дажджу часта можна ўбачыць вясёлку. Калі сёння вы яе не сустрэлі – збярыце пазл з гарадзенскім небам пасля дажджу і падзівіцеся.

“Нёман” саступіў ташкенцкаму “Лакаматыву” у таварыскім матчы

|

У межах падрыхтоўкі да другога круга чэмпіянату ў Вышэйшай лізе гарадзенскі “Нёман”сыграў таварыскі матч супраць ташкенцкага “Лакаматыва”. Матч, які прайшоў 16 ліпеня ў Дзяржынску, скончыўся перамогай каманды з Узбекістана – 3:1

Веламарафон за дзве хвіліны: адчуйце настрой свята (відэа)

Веламарафон Суседзі-2016 праходзіць на Аўгустоўскім канале ўжо шосты раз. Сёлета ён сабраў 686 прыхільнікаў двух колаў. Сярод іх 356 удзельнікаў праехалі паўмарафон у 39 кіламетраў, 109 – адужалі марафонскую дыстанцыю ў 65. Удзельнікі прадстаўлялі Беларусь, Польшчу, Літву, Расію, Латвію і – упершыню ў гісторыі марафона – Аўстралію. Самы малодшы ўдзельнік імпрэзы меў 5 гадоў, а самы старэйшы – 68.

Як вызвалялі Гродна ў ліпені 1944 года: успаміны гараджан

|

Прайшло 72 гады пасля вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акупацыя горада доўжылася 1111 дзён і начэй. За гэты час было знішчана большая частка жыхароў горада. А тыя хто застаўся ў жывых, да гэтага часу памятаюць, якой цаной дасталося мірнае жыццё ў горадзе.

У Гродне адкрылі помнік Герою Савецкага Саюза Івану Лебедзеву

|

У рамках святкавання Дня вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на гарадскіх могілках па праспекце Касманаўтаў прайшло ўрачыстае адкрыццё помніка Герою Савецкага Саюза, ганароваму грамадзяніну Гродна, палкоўніку Лебедзеву Івану Данілавічу.

Гродна адзначае 72-гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

|

Святочныя мерапрыемствы прысвечаныя дню вызвалення Гродна стартавалі з урачыстага мітынгу ля помніка воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у парку імя Жылібера. Там чыноўнікі з прадстаўнікамі гарадскіх арганізацый і сілавых структур усклалі кветкі і разам з ветэранамі ўспомнілі загінулых салдат, якія вызвалялі Гродна.

Фальшывыя новыя грошы бізнесовец раздрукаваў на прынтары

|

Міліцыя зафіксавала першы факт падробкі дэнамінаваныя грошай, паведаміла БЕЛТА старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Вераніка Пасмецьева

“Пабываць у Галівудзе”, не выязджаючы з горада: у Гродне з’явіцца свая Алея зорак

|

Алею афіцыйна адкрыюць каля гарадзенскага кінатэатра “Чырвоная зорка” 19 ліпеня. Яе асаблівасцю стане тое, што на кожнай зорцы будзе напісана імя чалавека, які не толькі зрабіў вялікі ўклад у развіццё мастацтва, але яшчэ і сутыкнуўся з анкалагічным захворваннем і здолеў перамагчы хваробу.