“Нёман” саступіў ташкенцкаму “Лакаматыву” у таварыскім матчы

|

На гэты матч галоўны трэнер “Нёмана” Ігар Кавалевіч акрамя асноўных гульцоў каманды запрасіў і навабранцаў, сярод іх вядомы беларускі футбаліст расійскага паходжання Філіп Рудзік. Сыгралі таксама тры расійскія футбалісты – нападаючы Канстанцін Бялоў, паўабаронцы Мікіта Васільеў і Андрэй Чурын; паўабаронца нацыянальнай зборнай Кыргызстана Бахтыяр Дуйшабекаў, які зусім нядаўна выступаў за “Крумкачоў”, і экс-паўабаронца зборнай Малдовы Валерый Андронік. З навабранцаў у абароне адыграў былы гулец “Граніту” Уладзіслаў Касмынiн.

На полі каманды паказалі баявы і атакуючы футбол, але больш выніковым быў “Лакаматыў”, які здолеў трапіць у вароты жоўта-зялёных тры разы. У складзе гарадзенцаў адзіны мяч на 66 хвіліне забіў Аляксандр Пазняк.

 

“Лакаматыў” (Ташкент, Узбекістан) – “Нёман” (Гродна) – 3:1 (1:0)



Галы: 1:0 – Кайкут (29-галавой, пас – Зацееў), 2: 0 – Абдуллаеў (55, памылка В. Андронiка), 2:1 – А. Пазняк (66, пас – В.Андронiк), 3: 1 – Панашевац (90+1, пас – Рузiеў).


Вядома, што два маладыя гарадзенскія футбалісты Аляксей Наско і Антон Сарокін адправіліся ў Мікашэвічы на прагляд. Таксама, па непацверджанай інфармацыі, гарадзенскі клуб у хуткім часе пакіне і Сяргей Кавалюк.

Наступны таварыскі матч “Нёман” правядзе 23 ліпеня ў Гарадзеі, дзе згуляе супраць мясцовай каманды.

Фота fcneman.by