У Гродне адкрылі помнік Герою Савецкага Саюза Івану Лебедзеву

|

На ўрачыстае мерапрыемства прыйшлі аддаць даніну павагі і памяці Герою прадстаўнікі ўлады і ветэраны разам з гарадзенцамі, якія ведалі Івана Данілавіча. Таксама прысутнічала і ўдава Ганна Мікалаеўна Лебедзева. 

align=”” width=”725″ height=”544″ >

Нарадзіўся Іван Данілавіч ў сяле Данілаўка, што цяпер у Валгаградскай вобласці Расіі. Ветэран прайшоў Вялікую Айчынную вайну з першых да апошніх дзён. Асабліва вызначыўся ў 1943 годзе пры фарсіраванні Дняпра: батарэя пад яго камандаваннем ўтрымала важны плацдарм на варожым беразе. За подзвіг атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

 

Іван Лебедзеў нёс штандар 3-га Украінскага фронту на парадзе Перамогі ў Маскве ў чэрвені 1945-га. Пасля вайны звязаў сваё жыццё з Беларуссю і Гродна. Узначальваў абласны ваенкамат, працаваў у Гарадзенскім дзяржуніверсітэце.

 

Памёр Іван Данілавіч 1 кастрычніка 2014 у Гродне ва ўзросце 98 гадоў.