Фальшывыя новыя грошы бізнесовец раздрукаваў на прынтары
Да праваахоўнікаў звярнулася прадавец адной з крамаў горада Глыбокае і паведаміла, што пакупнік разлічыўся з ёй за прадукты грашовай купюрай узору 2009 года наміналам 20 рублёў, якая выклікала ў жанчыны сумнеў у сапраўднасці банкноты.
Супрацоўнікі міліцыі па гарачых слядах ўсталявалі, што фальшыўкай наўмысна заплаціў 48-гадовы мясцовы жыхар. Пры правядзенні далейшага разбору высветлілася, што падробленую купюру мужчыну перадаў 46-гадовы беспрацоўны знаёмы, на рахунку якога не адна судзімасць. Прыяцелі спрабавалі схаваць, адкуль яны ўзялі падробку, фальшыўкі, але аператыўнікі ўсталявалі, што несапраўдны банкноту ім перадаў мясцовы 31-гадовы бізнесовец, які займаецца вырабам рэкламнай прадукцыі.
Прадпрымальнік на працоўным месцы адсканаваў сапраўдную купюру і раздрукаваў атрыманую карцінку на звычайным прынтэры. Зараз у дачыненні да збытчыкаў падробленай банкноты ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.221 КК Беларусі (выраб і збыт падробленых грошай). Падазраваныя затрыманы. Праводзіцца далейшае расследаванне.
Паводле крымінальнага заканадаўства Беларусі за выраб, захоўванне або збыт фальшывых грошай прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.