У Гродне пяцігадовая дзяўчынка загінула, упаўшы з акна пятага паверху

|

Дзяўчынка выпала з акна пятага паверху дзевяціпавярховага дома па вуліцы Малышчынскай увечары 1 ліпеня. Яе маці ў гэты час знаходзілася з васьмігадовым братам у іншым пакоі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Гарадзенская ДАІ адзначыла юбілей выставай тэхнікі

|

Тэматычнай выставай гарадзенская Дзяржаўтаінспекцыя адзначыла свой юбілейны дзень нараджэння – ДАІ Беларусі сёлета спаўняецца 80 гадоў. У парку Жылібера 3 ліпеня былі выстаўленыя службовыя аўтамабілі, матацыклы, а таксама спецсродкі, якія выкарыстоўваюць супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы.

“Не толькі вучыцца, але і адпачываць”. У Гродне прайшла сапраўдная афрыканская вечарына

|

Першая афрыканская вечарына ў Гродне сабрала мноства наведнікаў. Клуб “Афрыка” у ноч з 2 па 3 ліпеня даў магчымасць замежным студэнтам горада адзначыць завяршэнне навучальнага года і проста сабрацца разам.

Дзень Рэспублікі ў Гродне: парад, дождж, выстава ДАІ і пусты парк

|

Фатогаф “Твайго стылю” прайшоўся па горадзе 3 ліпеня і паглядзеў, як цяжкая тэхніка праехалася ля Кургану Славы, як моклі пустыя крэслы ў “кавярні на 1000 месцаў” ды якія экспанаты паказала ў парку гарадзенская ДАІ.

Працяг прэзентацыі новага нумару “Горад Святога Губерта”. Бяруць удзел Эдвард Дзмухоўскі, Любоў Зорына і Андрэй Вашкевіч

|

Этнакрама “Цудоўня” і  “Гарадзенская Бібліятэка” запрашаюць на прэзентацыю дзясятага, юбілейнага нумара гістарычнага альманаха “Горад Святога Губерта”. Выданне змяшчае матэрыялы па розных праблемах гісторыі Гродна і Гродзеншчыны, размеркаваныя паміж рубрыкамі “Рэканструкцыя і памяць”, “Вяртанне забытых імёнаў”, “Старонкі гісторыі”, “Анатацыі”.

Фотафакт: Дождж-шоў змяніла праграму свята

|

Праграму Дня Незалежнасці 3 ліпеня ў Гродне значна скараціў дождж. Ужо на пачатку сёмай гадзіны скончыўся канцэрт на плошчы Леніна, апусцеў парк Жылібера, пачала згортвацца “кавярня на тысячу месцаў”. Рэдкіх мінакоў дождж прыспешваў пакінуць вуліцу і вярнуцца пад дахі.

“Хімік, жыві”. Галоўны трэнер, гульцы і заўзятары ХК “Нёман” выступілі ў падтрымку наваполацкага клуба

|

Фан-клуб ХК “Нёман” сумесна з хакеістамі і трэнерам гарадзенскай каманды не змаглі застацца абыякавымі да праблем наваполацкага клуба, які перад новым сезонам сутыкнуўся з сур’ёзнымі фінансавымі цяжкасцямі і знаходзіцца на мяжы банкруцтва.

Забава на вечар: збяры летні пазл з Мірскім замкам

|

У дажджлівы нядзельны вечар прапануем скласці пазл з прыгожай летняй выявай Мірскага замка, якую мы разрэзалі на 45 кавалкаў. Збяры пазл правільна, перасоўваючы часткі мышкай ці тачпадам.

Свята пад парасонамі: Гродна адзначае Дзень Незалежнасці нягледзячы на залеву

|

Урачысты мітынг, парад войскаў i тэхнiкi Гарадзенскага гарнізона, прысвечаныя Дню Незалежнасці, прайшлі 3 ліпеня ў Гродне на Кургане Славы.

Гарадзенскі білборд з “Коласам-Купалам” атрымаў антыпрэмію на фестывалі aDNAK

|

Кур’ёзны білборд, на якім пераблыталі Янку Купалу і Якуба Коласа, адзначылі на Сёмым фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK. Антыпрэміяй “Каша сувораўская” ўзнагароджваюць рэкламныя прадукты, якія дэманструюць непрафесійны падыход аўтараў да іх стварэння, адзначаюцца грэблівым, няўважлівым і неахайным стаўленнем да гісторыі і культуры Беларусі.