Свята пад парасонамі: Гродна адзначае Дзень Незалежнасці нягледзячы на залеву

|

Нягледзячы на моцны дождж, на святочныя мерапрыемствы сабралася некалькі тысяч гарадзенцаў. Там iх павіншаваў з адным з самых важных святаў краiны старшыня гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Таксама ад імя ўсіх гарадзенцаў ён выказаў глыбокую падзяку ветэранам за іх уклад у вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

 

Пасля ўрачыстага мітынгу прайшоў парад войскаў і тэхнікі Гарадзенскага гарнізона.

 

 

Пасля мерапрыемстваў на Кургане Славы святкаваннi Дня Незалежнасці перанесліся ў цэнтр горада. Там гулянні будуць доўжыцца  да 23.00, калi толькі бесперапынны дождж усіх не разгоніць. Далей гарадзенцаў будзе чакаць святочны салют.

 

Рашэнне святкаваць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў ходзе рэферэндуму 1996 года. У гісторыі Беларусі 3 ліпеня 1944 года значыцца як дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтага галоўнае дзяржаўнае свята адзначалася 27 ліпеня – ён быў прымеркаваны да даты падпісання Вярхоўным Саветам БССР ў 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

 

3 ліпеня 1944 года вызвалены быў толькі Мінск, але не ўся Беларусь. Гродна, Брэст і многія іншыя гарады цяперашняй Беларусі яшчэ знаходзіліся пад нацысцкай акупацыяй.

 

align=”” width=”725″ height=”483″ >