Экспедыцыі быць: гарадзенцам прапануюць правесці ладзю вікінгаў у плаванне

|

Трохтыднёвая экспедыцыя суднаходнага праекта “Спадарожны вецер” пачнецца 14 ліпеня ў Гродне. Рэканструктары эпохі вікінгаў разам з адважнымі добраахвотнікамі плануюць праплысці па Нёмане да Балтыкі на фестываль “Свята мора” у Клайпедзе. Праўда, сярод гарадзенцаў не знайшлося жадаючых адправіцца ў падарожжа.

У Беларусі адмяняюць абмежаванні па вывазу паліва з краіны

|

Цяпер ездзіць за мяжу на сваім аўто можна будзе часцей, чым раз у 8 дзён.

Раман Васілюк пакінуў “Нёман”

|

Не паказаўшы годнай гульні, форвард Раман Васілюк пакінуў “Нёман”. Афіцыйны сайт гарадзенскага клуба паведамляе, што зрабіў ён гэта па сямейных абставінах.

Знайшлі мэрс, пры пагоні за якім сутыкнуліся машыны ДАІ. На кіроўцу склалі тры пратаколы

|

У ДАІ афіцыйна пракаментавалі інцыдэнт звязаны з рэзананснай пагоняй, якая адбылася ўвечары 4 ліпеня на праспекце Янкі Купалы. Серабрысты Mercedes, які пераследавалі патрульныя машыны, быў знойдзены ў гаражы. Па факту сутыкнення праводзіцца службовая праверка.

Гастрабар Werden адказаў на матэрыял “Твайго стылю”: “Мы за свабоду творчасці, а маргарын не выкарыстоўваем”

|

5 ліпеня “Твой стыль” у рубрыцы “Пагляд” апублікаваў матэрыял “Нешта не так!” Як у Werden вынайшлі “бэйгл па-гарадзенску”, у якім выказвалася прыватнае меркаванне аўтара з нагоды замоўленай стравы. Кіраўніцтва гастрабара даслала ліст, у якім выказала сваё меркаванне адносна апісанай у лісце сітуацыі. Публікуем яго на нашай старонцы.

Кандыдат на консула Польшчы ў Гродне: “Консульства павінна быць прыязным”

|

Камісія сейму па справах кантактаў з палякамі за мяжой пазітыўна ацаніла кандыдата на генеральнага консула ў Гродне Яраслава Ксёнжэка. Яго сябры камісіі падтрымалі адзінагалосна. Ксёнжэк працуе ў Міністэрстве замежных спраў з 1993 год, ён працаваў у шматлікіх дыпламатычных пляцоўках, паведамляе Gazeta Prawna.

“Не ўсё магчыма выказаць праз словы”. Выстава-перформанс “ТЕЛОвыражение” адкрылася ў Гродне

|

Для Гродзенскай выставачнай залы імпрэза, што адбывалася 5 ліпеня, стала незвычайнай. Выстава-перформанс “ТЕЛОвыражение” прадставіла гарадзенцам вынікі сумеснай працы фатографа Святланы Лебедзь і танцавальнай кампаніі “Начало”. Тут паказваюць тое, што немагчыма выразіць праз словы.

Гарадзенец збіў трох падлеткаў, бо яму не спадабаліся іх фрызуры

Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю ўвечары 2 ліпеня, пасля таго як іх ля дамоў па вуліцы Дзяржынскага збіў невядомы. Дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі, зламысніка знайшлі ў той жа вечар.

Усё са смецця: у цэнтры Гродна адкрылася трэш-арт выстава

|

На арт-пляцоўцы гандлёвага цэнтра “АВС” гарадзенскі калекцыянер Алег Ёрш адкрыў выставу смеццевага мастацтва. Пабачыць яе можна будзе цягам месяца.

Роспіс пернікаў, выраб лыжак і канцэрт Vuraj. У цэнтры Гродна пройдзе свята для дзяцей і дарослых “Купальскія мары”

|

Гродзенскі дзіцячы хоспіс запрашае на святочнае мерапрыемства “Купальскія мары”, якое адбудзецца 9 ліпеня ў цэнтры горада, ля гастрабара Werden па вул. Маставой.