Раман Васілюк пакінуў “Нёман”
Раман Васілюк перайшоў у “Нёман” перад стартам новага сезону з праблемнага брэсцкага “Дынама”. З ім у Гродне будавалі вялікія планы. У выніку ў гэтым сезоне 37-гадовы форвард за жоўта-зялёных правёў 13 матчаў, у якіх забіў 3 мячы з 7 забітых камандай.
Вынік у параўнанні з іншымі гульцамі ёсць, але ў гульні Раман не паказаў таго, чаго ад яго чакалі. Вядома, што Васілюк не меў вялікага жадання гуляць у Гродне – на трэніроўках актыўнічаў, а на гульнях у яго з’яўляліся праблемы.
Галоўны трэнер “Нёмана” Ігар Кавалевіч на адной з першых сустрэч з журналістамі казаў, што ён зацікаўлены ў Васілюку і будзе з ім размаўляць. Але, мабыць, яны не прыйшлі да адзінай думкі і форвард вырашыў пакінуць каманду.
Зараз найбольш верагодным варыянтам працягу кар’еры ў Васілюка бачыцца пераход у роднае брэсцкае “Дынама”. Там становішча палепшылася і нават знайшліся грошы на добрую зарплату гульцу.
Фота: fcneman.by