“Кола сустрэч” можа стаць другім Фестывалем нацыянальных культур
Выходнымі, 9 ліпеня, у Гродне першы раз прайшоў фэст “Кола сустрэч”. Імпрэза, якую зладзілі на плошчы Леніна, сабрала творчыя калектывы з Гродна і з блізкага замежжа.
Выходнымі, 9 ліпеня, у Гродне першы раз прайшоў фэст “Кола сустрэч”. Імпрэза, якую зладзілі на плошчы Леніна, сабрала творчыя калектывы з Гродна і з блізкага замежжа.
На трэці дзень фестывалю “Кинемо” ў Гродне, 10 ліпеня, у дворыку Музея гісторыі рэлігіі паказвалі фільм Альфрэда Хічкока “Жылец”. Суправаджэнне 90-гадовай стужкі жывой музыкай выконвалі кампазітары, лаўрэаты шматлікіх музычных конкурсаў Віталь Эпаў і Вольга Падгайская.
Марафон сяброўства паміж Гродна і Друскенікамі, які стартуе па чарзе то з Беларусі, то з Літвы, сёлета прайшоў ужо шосты раз. 108 марафонцаў з 9 краін – прадстаўнікі Нарвегіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Італіі, Велікабрытаніі, Расіі, Германіі і Беларусі – 10 ліпеня прабеглі дыстанцыю ў 42 кіламетры 195 метраў ад цэнтра літоўскага курорта да стадыёна “Нёман”. Мы пацікавіліся, каму апроч спартсменаў скарылася гэта дыстанцыя і чаму людзі бягуць марафон.
Першы з цыклу летніх канцэртаў “Нядзеля ля палаца” прайшоў на прыступках колішняга Палаца культуры тэкстыльшчыкаў увечары 10 ліпеня. Для гарадзенцаў, што сабраліся на Савецкай плошчы, выступілі школа афра і лацінаамерыканскіх танцаў “ДэнсАрт”, дуэт “Магніт”, тэатр гумару “Канкан”, фрык-тэатр “Гексаген”, джазавае “Арт-трыа” Ігара Гіро, аркестр МНС ды віртуоз-балалаечнік Аляксандр Варанішча.
Марафон сяброўства “Друскенікі-Гродна 2016”, які ў чарговы раз сабраў больш за сто аматараў бегу з розных краін Еўропы, прайшоў 10 ліпеня. Упершыню прыехалі і чатыры прадстаўнікі Англіі. Адзін з іх здолеў стаць першым у сваёй катэгорыі.
Конкурс журналісцкіх матэрыялаў “Аб адукацыі нефармальна” праходзіў у межах Фестывалю нефармальнай адукацыі, які адбываўся ў Мінску 7-9 ліпеня. Журналістка сайта “Твой стыль” Ірына Новік узяла ў гэтым конкурсе адразу дзве ўзнагароды: другое месца па меркаванню экспертнага журы і спецыяльны прыз ад Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў за ўнёсак у развіццё журналістыкі.
Незвычайны ровар, падобны да матацыкла, прывезлі ў Гродна з сонечнай Каліфорніі. Унікальны ровар 1970-х гадоў Stiletto Lowrider падарыў Эмілю бацька на заканчэнне восьмага класа.
Сярод помнікаў, якія некалі паўстануць у Гродне, будзе помнік неіснуючым ужо вуліцам. Яны знікалі ў розны час і па-рознаму. Большасць страчвала гістарычную назву, некаторыя вуліцы мянялі сваю трасіроўку, некаторыя дзяліліся на тры-чатыры новыя, а некаторыя злучаліся. Але ёсць і такія вуліцы, ад якіх сёння не засталося ні назвы, ні трасіроўкі, ні забудовы. Адна з такіх вуліц мела некалі назву Пральная, або Пральны завулак.
Як для Гродна пачалася Вялікая айчынная вайна? Гісторык Дзмітрый Люцік прысвяціў гэтай тэме цэлую кнігу, з якой можна будзе пазнаёміцца на прэзентацыі ў абласной бібліятэцы.
Кожны гарадзенскі дзіцёнак 9 ліпеня мог адчуць сябе пажарным – прымерыць шлем, ахоўны касцюм і пасядзець у спецмашыне. У парку атракцыёнаў праходзіла рэспубліканская акцыя “Канiкулы без дыму і агню”, арганізаваная супрацоўнікамі МНС.