Гісторык Дзмітрый Люцік напісаў кнігу пра баі пад Гродна ў чэрвені 1941 г. Прэзентацыя 14 ліпеня ў Новым замку

|

Раніцай 22 чэрвеня, калі на Гродна ўжо сыпаліся бомбы нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў, а асобныя ДАКі 68-го Умацаванага Раёна спрабавалі стрымаць нямецкую пяхоту, два танкавых палка 29-й танкавай дывізіі палкоўніка Студнева пачалі наступленне ў накірунку прыгранічнай вёскі Галынка. Іх мэтай было разбіць нямеція падраздзяленні, парушыўшыя дзяржаўную мяжу, аднак саму мяжу пераходзіць было забаронена.

 

Каля 200 савецкіх танкаў рухаліся двума калонамі ў накірунку мяжы. Большасць афіцэраў дывізіі спадзявалася на паўтарэнне варыянта баёў 1939 г. каля ракі Халхін-Гол. Штабныя афіцэры танкавых палкоў занялі месцы ў першых танках – ехалі за ардэнамі.

 

Праціўнікамі савецкіх танкістаў былі некалькі батальёнаў нямецкай пехоты, артылерыя і адна батарэя самаходных гармат. Здавалася, што вынік першага ўдара быў прадвызначаны загадзя. Але ўжо вечарам 22 чэрвеня, пасля цяжкіх стратаў у тэхніцы і людзях, палкі 29-й дывізіі вымушаны былі адысці да Гродна. Так пачалася вайна для нашага горада.

 

Так пачынаецца кніга гісторыкаў Д. Люціка і Д. Кіенкі, прывсечаная фарміраванню 29-й танкавай дывізіі 11-га механізаванага корпуса Чырвонай Арміі. Даследуецца лёс яе камандзіра – палкоўніка Студнева. Таксама разглядаецца і гісторыя папярэдніцы дывізіі – 25-й лёгкай танкавай брыгады (гэтая частка таксама дыслакавалася ў Гродна ў 1940-41 гг.). У кніге праалізаваны ўсе дадзеныя аб колькасці бронетэхнікі ў 29-й дывізіі і яе якасці. На высновах архіўных дакумантаў, успамінаў удзельнікаў падзей, як з савецкага, так і з нямецкага боку, упершыню разгледзена пытанне аб баявых дзеяннях дывізіі ў першыя дні вайны ў раёне Гродны (22-25 чэрвеня 1941 г.). Паказана месца і роля 29-й дывізіі ў агульным кантэксце баёў за Гродна і ў т.зв. “контрудары групы Болдзіна”. Таксама прасочваецца лёс воінаў дывізіі, трапіўшых у акружэнне, палон, ці працягваўшых ваяваць.

 

Праца над кнігай дазволіла вызначыць імёны больш 1000 воінаў дывізіі, сустрэўшых вайну ў яе складзе.

 

Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў чацвер 14 ліпеня ў 17.00 у абласной бібліятэцы імя Карскага. Уваход вольны.

 

Лютик Д., Киенко Д. “Первый удар: 29 танковая дивизия в боях за Гродно 22-25 июня 1941 г.”- Минск “Рубон”, Смоленск “Хартекс”. 2016. – 182 с. с ил.