Жахі Хічкока пад жывую музыку. У Гродне прайшоў фестываль “Кинемо”

|

 

У паўзмроку ўтульнага дворыка, з гарачымі напоямі ад “Нашай кавы” ў руках, глядзелі гарадзенцы класічны вострасюжэтны дэтэктыў мінулага стагоддзя. Музыка, што замяняла словы нямой карціны, гучала ў выкананні чальцоў Асацыяцыі маладых беларускіх кампазітараў Віталя Эпава і Вольгі Падгайскай.

 

 

Музыкі і раней прыязджалі ў Гродна – і ў межах папярэдніх паказаў “Кинемо”, і з арганнымі канцэртамі. Са словаў Віталя Эпава, у Гродне вельмі ўдзячная і заангажаваная публіка. 

 

 

Тут ёсць каму глядзець класічнае кіно і слухаць добрую музыку. Такой вялікай цікавасці, у прыватнасці да арганнай музыкі, як у Гродне, няма больш нідзе ў Беларусі, лічыць Віталь: “Мы гралі ў кірсе і ў Фарным касцёле – заўсёды поўныя залы. У кірсе на апошнім канцэрце было столькі людзей, што гукарэжысёр не змог нават зайсці ўнутр, каб наладзіць апаратуру для запісу. І фестываль “Кинемо” таксама стаў папулярным у горадзе”.

 

 

 


 

Здымкі аўтаркі