Гонкі па старым дыване. Гарадзенец стварыў у парку атракцыёнаў уласны мініаўтадром

|

Трэк, дзе можна будзе катацца на радыёкіраваных машынках Kyosho, сваімі рукамі сабраў работнік гарадзенскага парка атракцыёнаў Леанід.

Выбаркамы Гродзенскай вобласці акрэдытавалі 27 назіральнікаў за парламенцкімі выбарамі

|

Выбарчыя камісіі Гродзенскай вобласці акрэдытавалі 27 назіральнікаў за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання, паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Уладзімір Хлябіч. Акруговымі камісіямі на 12 ліпеня акрэдытаваныя для назірання за выбарамі 24 назіральніка, яшчэ 3 акрэдытаваныя абласной выбарчай камісіяй. 

“Шматмоўная” фізіка. У Гродне падрыхтавалі да друку руска-беларуска-нямецка-англійскі фізічны слоўнік

Спецыяльныя перакладныя слоўнікі для Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы не ў навіну. У 1999 годзе тут выдалі руска-беларускі фізічны слоўнік, які актыўна выкарыстоўваецца ў навучальнай рабоце, перакладчыцкай дзейнасці і ў выдавецтвах. А нядаўна падрыхтавалі да друку яго новы, дапрацаваны варыянт — чатырохмоўны руска-беларуска-нямецка-англійскі фізічны слоўнік. Ствараў гэты слоўнік гурт з васьмі навукоўцаў на чале з кіраўніком аўтарскага калектыву, доктарам філалагічных навук, прафесарам Паўлам СЦЯЦКО. Навуковы рэдактар — доктар фізіка-матэматычных навук, дырэктар Міжнароднага экалагічнага інстытута імя Д. Сахарава Сяргей МАСКЕВІЧ.

Дарослы мужчына не дае гарадзенцам i турыстам спакойна схадзіць у вулiчны туалет. Ён сочыць за iмi гадзінамі

|

Хадзіць у біятуалеты ў Гродне стала небяспечна. На працягу апошняга года года страх на іх наведвальнікаў наводзіць невядомы дарослы мужчына, які выразае дзіркі ў сценах туалетаў, каб  падглядваць за тымі, хто зайшоў у суседнюю кабінку.

Ровар наехаў на аўтамабіль. Раварыст шпіталізаваны

|

Наезд, у выніку каторага юны раварыст атрымаў траўму, адбыўся 11 ліпеня ў адным з двароў на вуліцы Лізы Чайкінай ў абласнтным цэнтры, паведамляе ДАІ Гродна.

Наступствы, што прынесла на Гарадзеншчыну навальніца

|

У выніку навальніцы і моцнага ветру, якія прайшлі па Гарадзенскай вобласці 11 ліпеня, у цэнтр аператыўнага ўпраўлення абласнога МНС паступалі паведамленні пра падзенне дрэў на праезныя часткi, лініі электраперадач і пабудовы.

У Іўі дзяўчаты-падлеткі вучыліся быць журналісткамі і працаваць у музеі

|

У Іўі 7 ліпеня адбылася сустрэча  дзяўчынак-падлеткаў з ментарамі – прафесіяналамі ў галіне журналістыкі і мастацтва. Каб натхніць дзяўчат с невялікага горада на самаразвіццё і адукацыю журналістка Ганна Бонд і супрацоўнік нацыянальнага мастацкага музея Мікіта Моніч правялі майстар класы, дзе дзяўчаты пастрабавалі сябе ў якасці рэпарцёраў і музейшчыкаў. Акцыя ў Іўі ладзілася Фондам ААН у галіне народанасельніцтва Беларусі (ЮНФПА)  ў межах кампаніі “Дзяўчаты-падлеткі – пакаленне Мэтаў устойлівага развіцця 2015-2030”

Хакейны “Нёман” рыхтуецца да новага сезону. Каманда сур’ёзна абнаўляецца

|

Хакейны “Нёман” 1 ліпеня выйшаў з адпачынку. Да новага сезону пачалі падрыхтоўку без малога тры дзесяткі хакеістаў. Заняткамі на зямлі кіруе новы трэнерскі штаб, які ўзначальвае Сяргей Пушкоў.

Гарадзенец Іван Ціхан заваяваў срэбра на чэмпіянаце Еўропы

|

Гарадзенец Іван Ціхан заваяваў срэбра на чэмпіянаце Еўропы ў Амстэрдаме, паведаміла Еўрарадыё. Кідальнік молата, якому 24 ліпеня споўніцца 40 гадоў, паказаў вынік 78 метраў 84 сантыметра. Золата дасталося паляку Паўлу Файдэку — 80 метраў 46 сантыметраў, бронза — яшчэ аднаму прадстаўніку Польшчы Войцеху Навіцкаму — 77,53 м.

 

Навальніца ізноў знішчыла дрэвы і ўчыніла патоп у Гродне

|

Навальніца, што прайшлася па гораду 11 ліпеня прынесла чарговыя разбурэнні.  Ізноў навокал  паламаныя і вываленые з карэннем дрэвы, паваленыя білдорды і затопленыя вуліцы. З паведамленняў відавочцаў найбольш пацярпеў раён вуліц Белуша і Лідскай.