Выбаркамы Гродзенскай вобласці акрэдытавалі 27 назіральнікаў за парламенцкімі выбарамі

|

Сярод назіральнікаў, якія прыступаюць да працы ў вобласці, 2 прадстаўніка Камуністычнай партыі Беларусі, 5 – Беларускага Хельсінкскага камітэта, па 4 – ад РГА “Белая Русь” і Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, па 3 – ад Беларускага саюза жанчын і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Яшчэ 6 назіральнікаў прадстаўляюць іншыя грамадскія аб’яднанні.

 

Апублікаваныя таксама звесткі аб ініцыятыўных групы і асобах, якiя прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання ў Гродзенскай вобласці. Усяго ў рэгіёне зарэгістравана 50 ініцыятыўных груп. Зараз яны праводзяць збор подпісаў.

 

“Месцы, забароненыя для пікетавання, вызначаліся мясцовымі органамі ўлады, у асноўным забароны тычацца толькі месцаў, дзе пікеты могуць перашкаджаць іншым людзям альбо руху транспарту. Скаргаў, звязаных з пікетаваннем, у камісію не паступала”, – растлумачыў ён.

 

Суразмоўца падкрэсліў, што ініцыятыўныя групы не абавязаны ўзгадняць месцы і час правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў. Галоўнае патрабаванне – каб на гэтым этапе кампаніі ня раздаваліся агітацыйныя матэрыялы, сябры ініцыятыўнай групы мелі адпаведныя пасведчанні і пашпарт, была запоўненая “шапка” падпісных лістоў.

 

“Для рэгістрацыі вылучэнца кандыдатам у дэпутаты ініцыятыўныя групы павінны сабраць да 1 жніўня не менш за 1 тыс. подпісаў у яго падтрымку. Любы грамадзянін можа падтрымаць вылучэнне любой колькасці асоб”, – растлумачыў ён.