У Іўі дзяўчаты-падлеткі вучыліся быць журналісткамі і працаваць у музеі

|

 

Пад час імпрэзы удзельніцы даведаліся пра Мэты устойлівага развіцця і тое, што дасягненне гэтым мэтаў наўпрост залежыць і дзяўчат-падлеткаў. ААН звязвае дасягненне Мэтаў з магчымасцямі  развіцця менавіта іх. Узроўнем падтрымкі іх адукацыі сёння вызначаецца і перпектыва развіцця грамадства заўтра.

 

 

 

Разам з журналісткай Ганнай Бонд  дзяўчаты знаёміліся з тым, як браць інтэрв’ю для рэпартажа. Са словаў Ганны, у дзяўчат добра атрымалася папрацаваць у якасці рэпарцёрак. “Мы вышлі ў горад  – размаўлялі з людзімі здымалі, вучыліся заўважаць цікавыя дэталі і бачыць новае нават у добра знаёмым”.

 

 

Меркаваннем журналісткі, нават у невялікім горадзе ў дзяўчат ёсць магчымасць спрабаваць сябе ў журналістыцы. “Тут выдаецца часопіс “Іўеўскі край” і напэўна, мясцовыя журналісты іх падтрымаюць і дапамогуць падрыхтаваць матэр’ялы да публікацыі”.

 

Майстар-клас Мікіты Моніча “Музейная справа і работа мастацтвазнаўцы: Навошта хадзіць у музей і як там застацца” праходзіў у Іўеўскім музеі нацыянальных культур. Тут дзяўчаты мелі магчымасць пабачыць “кухню” музея, што звычайна застаецца па-за ўвагаў наведвальнікаў.

 

“Прафесія музейнага супрацоўніка гэта не толькі неабходнасць сядзець над кнігамі ці вадзіць экскурсіі па музею” – казаў дзяўчынкам Мікіта Моніч. Яго меркаваннем, папулярызацыя сучасных музеяў і распаўсюд ведаў з гэтай галіны не менш важны абавязак музейшчыкаў. “Асабліва, калі гэта падлеткі, каторыя толькі выбіраюць будучую прафесію”.

 

 

“Інвеставанне ў цяперашняе і будучыню дзяўчат-падлеткаў ” – тэма сёлетняга Дня народанасельніцтва, што адзначаецца 11 ліпеня і Глабальнай справаздачы ЮНФПА аб народанасельніцтве свету 2016 года, што будзе прадстаўлены 20 кастрычніка 2016 года.