Вялікае Княства на двух гектарах. У Ашмянскім раёне паўстане парк мініяцюрных замкаў
Упершыню ў Беларусі ствараецца парк мініяцюрных старажытных замкаў. Як з дапамогай 3-D тэхналогій аднавіць помнікі архітэктуры эпохі ВКЛ? Госцем перадачы на “Радыё Свабода” — старшыня фонду “Краіна замкаў”, ініцыятар праекту Алесь Варыкіш.