Гарадзенскія святары, якія чыталі “Магутны Божа”, сталі фіналістамі відэа-конкурса па чытанні беларускай паэзіі
Нагадаем, яшчэ ў сакавіку да Дня роднай мовы партал TUT.BY абвясціў конкурс, у якім трэба было прачытаць верш на беларускай мове, за што пераможцу абяцалі 30 кніг беларускай класікі ад выдавецтва “Папуры”. Гарадзенскія святары вырашылі, што будзе выдатна мець кнігі ў парафіяльнай бібліятэцы, каб праваслаўныя вернікі маглі іх чытаць. Яны зрабілі сваё відэа і ў заяўцы паабяцалі ў выпадку перамогі перадаць прыз бібліятэцы кафедральнага сабора.
У лютым, убачыўшы конкурснае відэа, кіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў вырашыла падарыць літаратуру для бібліятэкі Пакроўскага сабора па-за конкурсам.
У ліпені, нягледзячы на ўсе сарваныя тэрміны, Беларускі партал TUT.BY і выдавецтва “Папуры” перагледзелі ўсе відэаролікі, дасланыя на конкурс, і сярод 150 удзельнікаў вызначылі пяцёрку пераможцаў. Гарадзенскія святары таксама апынуліся ў ліку фіналістаў.
Пераможцы збяруцца разам і атрымаюць ўзнагароды у Галерэі TUT.BY у пятніцу, 29 лiпеня.
Выдавецтва “Папуры” — партнёр сумеснага праекта з TUT.BY пра беларускую лiтаратуру. За 20 год працы выдавецтва выпусцiла у свет больш за дзве тысячы кнiг рознай тэматыкi. За час свайго iснавання “Папуры” можа ганарыцца супрацоȳнiцтвам з такiмi знакамiтымi выдавецкiмi дамамi, як Simon & Schuster, Harper Collins, Penguin Books, Random House, Rodale, Hay House i iншымi.
Мiсiя “Папуры” — выдаваць карысныя для людзей кнiгi, якiя дапамагаюць вучыцца, удасканальвацца, развiвацца, быць паспяховымi, здаровымi, шчаслiвымi.