Гарадзенскія святары чытаюць верш на мове, каб выйграць кнігі для царкоўнай бібліятэкі

 

“Верш, можна сказаць, не выбіралі. “Магутны Божа” Наталлі Арсенневай у нас ведае на памяць кожны клірык. Асабліва тыя, хто спявае ў хоры. Да верша Равенскi напісаў музыку, твор уваходзіць у рэпертуар хору. Ім ужо не першы год адкрываюць фестываль “Каложскі благавест”. Нам здалося, што ў нашых вуснах найбольш арганічна будзе глядзецца менавіта верш-малітва“, – распавёў дыякан Дзмітрый Паўлюкевіч.

 

З месцам святары таксама вызначыліся хутка.

 

Дзе ж яшчэ маліцца i чытаць пра Беларусь, як не ля Каложы – найстаражытнейшага храму нашай Радзімы“, – кажа дыякан Дзмітрый.

 

Дзмiтрыю Паўлюкевічу дапамаглі сваімі галасамі дыякан Аляксандр Калацкi, святар Віктар Калацкі і панамар Антось Федасееў.

 

Здымаў ролік рэжысёр Аляксандр Ганец, заснавальнік гарадзенскай кінастудыі “Акропаліс”.

 

Гэта толькі пачатак цыклу экранізаваных вершаванняў. Мы не вагаючыся ўзяліся за такі праект. Ёсць задума з дапамогай сімбіёзу двух мастацтваў, літаратуры і кіно, разварушыць сучаснага разбэшчанага гледача і выклікаць у ім эмоцыю замілавання ад ўбачанага. Выклікаць пачуццё гонару за тое, што жыхары нашай краіны маюць неўміручы скарб у выглядзе роднай літаратуры. Толькі пры такой умове атрымаецца папулярызаваць беларускую мову і літаратуру, а таксама зацікавіць жыхара Беларусі любіць сваю краіну“, – падзяліўся думкамі Аляксандр.

 

У сакавіку TUT.BY абвесціць пераможцаў конкурсу.