Протаіерэй Аляксандр Балоннікаў: Ларыса Геніюш — адна з найвялікшых вызнаўцаў праваслаўнай веры ХХ стагоддзя

Пры старажытнай Каложы ў Гродне адчынілася бібліятэка імя Ларысы Геніюш. Кім ёсць знакамітая паэтка для праваслаўнай царквы, і ці будуць ладзіцца ў бібліятэцы штогадовыя Геніюшаўскія чытанні? Госць перадачы на “Радыё Свабода” — настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Балоннікаў.

Вялікае Княства на двух гектарах. У Ашмянскім раёне паўстане парк мініяцюрных замкаў

Упершыню ў Беларусі ствараецца парк мініяцюрных старажытных замкаў. Як з дапамогай 3-D тэхналогій аднавіць помнікі архітэктуры эпохі ВКЛ? Госцем перадачы на “Радыё Свабода” — старшыня фонду “Краіна замкаў”, ініцыятар праекту Алесь Варыкіш.