Праваслаўныя вернікі прайшлі Хросным ходам па вуліцах Гродна
У гэтым годзе трэцяя нядзеля па Пяцідзесятніцы выпала на 10 ліпеня – менавіта ў гэты дзень Праваслаўная царква святкуе дзень памяці Сабора Усіх Беларускіх Святых. Для гарадзенцаў гэтае свята асаблівае – ужо больш за 15 гадоў вернікі збіраюцца разам, каб Хросным ходам прайсці па горадзе ад сваіх храмаў да царквы ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых.